Усе навіны

Трэнер «Віцебска» Юпатаў: «Момантаў сёння было не так шмат, дастаткова шчыльная гульня»

25 сакавіка, 22:15

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў паядынак паўфінальнай серыі з «Гомелем» (2:0).

– Добры, цікавы, баявы матч. Напэўна, момантаў сёння было не так шмат, дастаткова шчыльная гульня. Абедзве каманды хацелі перамагчы, мы заслужана выйгралі, хлопцы праявілі характар, асабліва ў канцоўцы. Добрая камандная перамога. Будзем рыхтавацца да наступнага матчу.

– Данііла Місюля не было сёння ў складзе.

– Ён захварэў, тэмпература. У нас часам людзі з тэмпературай гуляюць, перыядычна яны выпадаюць, таму бываюць такія сітуацыі, на якія мы не можам ніяк паўплываць, – сказаў Юпатаў.