Усе навіны

Трэнер «Гомеля» Копаць: «Мне здаецца, што ў паўфінале не можа быць невясёлага хакея»

25 сакавіка, 22:26

Галоўны трэнер «Гомеля» Уладзімір Копаць пракаментаваў стартавую гульню паўфінальнай серыі з «Віцебскам» (0:2).

– Прайгралі першы матч паўфіналу. Дзякуй нашым заўзятарам за тое, што прыехалі і падтрымлівалі каманду. Будзем рыхтавацца да наступнага матчу.

– Антона Елісеенкі не было ў складзе ўжо некалькі матчаў, як хутка можна яго чакаць?

– Не магу сказаць, у плэй-оф па гульцам гэта закрытая інфармацыя.

– Здаецца, што крыху ў вашай каманды не атрымаўся першы перыяд, асабліва яго пачатак, калі прапусцілі шайбу. Ці сапраўды старт сустрэчы не атрымаўся?

– Калі прайгралі, то старт не атрымаўся.

– Чаму гледачам варта сачыць за вашым супрацьстаяннем з «Віцебскам», чым яно будзе цікавае для іх? Поўнач супраць поўдня, дзіўная гісторыя.

– Мне здаецца, што ў паўфінале не можа быць невясёлага хакея, таму заўзятарам варта за ім сачыць, – сказаў Копаць.