Усе навіны

Коласаў выкліканы ў «Філадэльфію» з фарм-клуба

25 сакавіка, 23:11

Беларускі брамнік Аляксей Коласаў выкліканы ў «Філадэльфію» з фарм-клуба.

У бягучым сезоне за «Філадэльфію» Коласаў правёў 15 гульняў пры каэфіцыенце надзейнасці 3.45 і 87% адлюстраваных кідкоў.

Наступны матч «Флайерз» пройдзе 26 сакавіка ў 2 гадзіны ночы па беларускім часе. Супернікам выступіць «Таронта».