НХЛ: «Калгары» Шаранговіча адолеў «Сіэтл» у авертайме, асіст Протаса не выратаваў «Вашынгтон» ад паразы ад «Вініпега» і іншыя вынікі
У ноч на 26 сакавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Пітсбург» Уладзіслава Калячонка разгромна саступіў «Тампе-Бэй» (1:6). Беларус правёў на лёдзе 15:49, прымяніў 2 сілавыя прыёмы і зарабіў паказчык карыснасці «0».
«Філадэльфія» Аляксея Коласава буйна прайграла «Таронта» (2:7). Беларус не патрапіў у заяўку.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Вініпегу» (2:3 АТ). Беларус правёў на лёдзе 17:50 (з іх 1:55 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 3 кідкі (2 з іх міма), заблакаваў 1 кідок суперніка, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «+1».
«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Сіэтл» (4:3 АТ). Беларус правёў на лёдзе 15:10 (з іх 1:47 у большасці), нанёс 2 кідкі (1 з іх міма), правёў 1 сілавы прыём, выйграў 6 з 14 укідванняў (42.9%) і зарабіў паказчык карыснасці «0».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат