Усе навіны

Уладзімір Крыкуноў: «Канадцы мінскага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ будуць ірваць»

26 сакавіка, 11:06

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў падзяліўся меркаваннем першым раундзе плей-оф КХЛ, дзе мінскае «Дынама» згуляе з ЦСКА.

– Мінск магутна завяршыў «рэгулярку», абыграў той жа ЦСКА, хай і былі асечкі. У «Дынама» ў абароне гуляе пяць канадцаў. У плэй-оф яны – зусім іншыя гульцы, чым у рэгулярным чэмпіянаце.

У Канадзе іх так выхоўваюць з самага дзяцінства, у плей-оф яны будуць ірваць. Аднак у серыі з ЦСКА выйграць можа любы. Непрадказальна ўсё, – сказаў Крыкуноў.