Андрэй Сідарэнка: «Мінскае «Дынама» павінна прайсці ў наступны раунд Кубка Гагарына»
Беларускі спецыяліст Андрэй Сідарэнка ацаніў шанцы мінскага «Дынама» прайсці маскоўскі ЦСКА ў першым раундзе Кубка Гагарына.
Першы матч пройдзе 26 сакавіка.
– Упершыню «Дынама» выйшла ў плэй-оф КХЛ з высокага месца і пачне серыю дома. Каманда пасля невыразнага старту рэгулярнага чэмпіянату набрала ход і астатнія матчы правяла вельмі стабільна.
З'явіліся згулянасць, почырк, характар. Квартальнаў палепшыў гульню ва ўсіх кампанентах, а хакеісты б'юцца на карысць каманды.
З усім гэтым прыйшлі перамогі, якія надалі ўпэўненасці, а па іх прыйшлі і гледачы, якім падабаецца хакей каманды. Нездарма «Мінск-Арэна» з'яўляецца адным з лідэраў па наведвальнасці ў Еўропе.
У гэтым сезоне «Дынама» ўдала гуляе з ЦСКА, паказвае больш збалансаваную гульню. Добра, што Мінск пачынае плэй-оф дома, матчы будуць напружаныя, на стыку. «Дынама» павінна прайсці ў наступны раунд, – сказаў Сідарэнка.