Усе навіны

Беларус Драздоў – аўтар самага моцнага кідка ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ-2024/25

26 сакавіка, 12:54

Беларускі форвард ЦСКА Іван Драздоў стаў аўтарам самага моцнага кідка ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, які завяршыўся.

Ён выканаў рэкордны стрэл 17 лютага на 47-й хвіліне матча супраць «Сочы», калі пушчаная беларусам шайба разагналася да 176.2 км за гадзіну.

Другое месца ў гэтай намінацыі ў абаронцы СКА Аляксандра Нікішына (175.1 км за гадзіну), трэцяе – у нападаючага «Тарпеда» Дзмітрыя Кагарліцкага (173.9 км за гадзіну).