Усе навіны

«Беларусь 5» у інтэрнэце з затрымкай пачне трансляцыю матча плэй-ін МХЛ з удзелам «Дынама-Шынніка»

26 сакавіка, 13:29

26 сакавіка ў першым матчы плэй-ін МХЛ «Дынама-Шыннік» згуляе з «Алмазам».

Сустрэча пачнецца а 19-й гадзіне. Тэлеканал «Беларусь 5» у інтэрнэце з затрымкай у 25 хвілін пачне трансляцыю паядынку.

– З прычыны тэхнічнай немагчымасці пачаць трансляцыю ў 19.00, тэлеканал раней накіроўваў ліст з просьбай пра перанос гульні на 19.30. Аднак атрымаў адмову ад прадстаўнікоў «Алмаза», – гаворыцца ў паведамленні тэлеканала.

На тэлеканале «Беларусь 5» у гэты ж час пройдзе трансляцыя першага матча плэй-оф КХЛ «Дынама» Мінск – ЦСКА.