Усе навіны

Летаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нёмана»

26 сакавіка, 15:34

Беларускі спецыяліст Яўген Летаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нёмана».

Кантракт са спецыялістам скасаваны па пагадненні бакоў.

Летаў узначаліў каманду ў красавіку 2022 года, і ў першы ж сезон прывёў яе да сярэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі.

У сезоне-2023/2024 «Нёман» фінішаваў чацвёртым у рэгулярцы, у чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф саступіў «Гомелю».

Мінулы рэгулярны чэмпіянат каманда завяршыла на трэцім месцы, а ў першым раундзе плэй-оф саступіла «Дынама-Маладзечна».