Усе навіны

НХЛ: 2 асісты Леўшунова не выратавалі «Чыкага» ад паразы ад «Нью-Джэрсі» і іншыя вынікі

27 сакавіка, 08:40

У ноч на 27 сакавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Чыкага» Арцёма Леўшунова прайграў «Нью-Джэрсі» (3:5). Беларус правёў на лёдзе 24:04 (з іх 1:35 у большасці), набраў 2 (0+2) ачкі, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 кідок суперніка, правёў 1 сілавы прыём, і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Айлендэрс» – «Ванкувер» – 2:5 (0:0, 2:3, 0:2)

«Чыкага» – «Нью-Джэрсі» – 3:5 (1:2, 1:2, 1:1)

«Анахайм» – «Бостан» – 6:2 (1:0, 3:1, 2:1)

«Эдмантан» – «Далас» – 3:4 (0:1, 0:3, 3:0)