Усе навіны
Вiдэа

Леўшуноў аформіў асістэнцкі дубль і стаў трэцяй зоркай матча НХЛ

27 сакавіка, 08:00
2

У НХЛ «Чыкага» дома саступіў «Нью-Джэрсі» (3:5).

У 19-гадовы беларускі абаронца прайграўшых Арцём Леўшуноў гуляў у трэцяй пары абароны.

Леўшуноў правёў на лёдзе 24:04 (з іх 1:35 у большасці), набраў 2 (0+2) ачкі, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 стрэл суперніка, правёў 1 сілавы прыём, і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

Яго прызналі трэцяй зоркай сустрэчы.

У сезоне ў Леўшунова 8 гульняў, 4 (0+4) ачкі, пры паказчыку карыснасці «-11» і 2 хвілінах штрафу.

«Чыкага» з 51 ачком у 72 сустрэчах ідзе на 15-м месцы ў Заходняй канфэрэнцыі.

Наступны матч каманда правядзе 29 сакавіка дома супраць «Вегаса».

ivan4ik
Приятно видеть, что наши ребята продолжают пробиваться в НХЛ. Надеюсь, что этот взлёт не будет разовой вспышкой
Адказаць
1
Вітаўт
адказаў на каментарый карыстальніка ivan4ik
але не ўсе, няхай Коласаў аба*рэцца
Адказаць
0