Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса прайграў «Мінесоце», «Калгары» без Шаранговіча саступіў «Даласу» і іншыя вынікі

28 сакавіка, 08:40
1

У ноч на 28 сакавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Пітсбург» Уладзіслава Калячонка прайграў «Бафала» (3:7). Беларус правёў на лёдзе 8:30 (з іх 0:01 у большасці), атрымаў 2 хвіліны штрафу ў трэцім перыядзе (за затрымку гульні), дапусціў 2 страты, зрабіў 1 перахоп і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

«Філадэльфія» Аляксея Коласава абыграла «Манрэаль» (6:4). Беларус не патрапіў у заяўку.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Мінэсоце» (2:4). Беларус правёў на лёдзе 18:02 (з іх 1:25 у меншасці), нанёс 1 кідок, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «0».

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Даласу» (2:5). Беларус застаўся па-за заяўкай з-за траўмы.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бафала» – «Пітсбург» – 7:3 (2:1, 5:0, 0:2)

«Дэтройт» – «Атава» – 3:4 (0:2, 0:1, 3:1)

«Тампа-Бэй» – «Юта» – 8:0 (2:0, 4:0, 2:0)

«Філадэльфія» – «Манрэаль» – 6:4 (3:1, 0:0, 3:3)

«Мінесота» – «Вашынгтон» – 4:2 (1:2, 2:0, 1:0)

«Нэшвіл» – «Сэнт-Луіс» – 2:3 (2:0, 0:1, 0:2)

«Калгары» – «Далас» – 2:5 (0:1, 1:2, 1:2)

«Каларада» – «Лос-Анджэлес» – 4:0 (0:0, 3:0, 1:0)

«Сіэтл» – «Эдмантан» – 6:1 (0:0, 5:0, 1:1)

«Сан-Хасэ» – «Таронта» – 6:5 Б (2:1, 2:2, 1:2, 0:0, 2:1)

IvanKo
У Егора травма? Подскажите когда это случилось? Или всё-таки его оставили вне заявки за не самую результативную игру в последнее время?
Адказаць
0