Раман Юпатаў: «Гульцам «Віцебска» трэба больш адказна ставіцца. Іншых людзей у нас не будзе»
Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў падзяліўся меркаваннем аб другім матчы 1/2 фіналу экстралігі з «Гомелем» (3:4, лік у серыі – 1:1).
– Мусіць, шмат у чым у гэтым матчы мы самі сябе абыгралі. Дапусцілі на адну памылку больш.
У некаторых момантах перашкодзіла адсутнасць дысцыпліны. Нават нягледзячы на тое, што вярнуліся ў гульню, дзеянні, учыненыя некаторымі хакеістамі, не дазволілі сёння перамагчы. Нічога страшнага, іншых людзей у нас не будзе.
Доўга рыхтаваліся да некаторых кідкоў. У тых сітуацыях, дзе трэба было браць на сябе адказнасць некаторым гульцам, людзі перакладаюць яе з аднаго на другога. Гэта паўфінал, трэба больш адказна ставіцца.
– Дык яны ж усе дарослыя мужчыны...
– Вядома. У кагосьці, можа, псіхалагічны ціск, трыбуны. Усякае бывае. Для некаторых гэта ўвогуле першы паўфінал у кар'еры, – сказаў Юпатаў.