Усе навіны
Вiдэа

Ілля Протас аформіў асістэнцкі покер у першым матчы серыі плэй-оф OHL

28 сакавіка, 11:56

Стартавалі матчы першага раунда плэй-оф OHL. «Віндзор Спітфайрз» дома ў першым матчы разграміў «Су-Сэнт-Мары Грэйхаўндз» (7:2).

У складзе пераможцаў 18-гадовы беларускі форвард Ілля Протас гуляў у цэнтры першага звяна, аформіў асістэнцкі покер, нанёс 4 кідкі, выйграў 4 з 11 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «+4».

Ён быў прызнаны другой зоркай матча.

У рэгулярным сезоне ў Протаса-малодшага была 61 гульня, 124 (50+74) ачкі, паказчык карыснасці +58.