Усе навіны

Нападаючы ЦСКА Даўжанкоў некалькі разоў ударыў клюшкай форварда мінскага «Дынама» Цірні

Нападаючы ЦСКА Кірыл Даўжанкоў накінуўся на форварда мінскага «Дынама» Крыса Цірні і некалькі разоў ударыў яго клюшкай.

Гэта адбылося на апошніх секундах другога матча серыі плэй-оф КХЛ паміж камандамі.

За гэта Даўжанкоў зарабіў 5+20 хвілін штрафу.

Мінчане абгулялі ЦСКА (5:3) і павялі ў серыі з лікам 2-0.