Усе навіны

Уладзімір Копаць: «Гомель» адпусціў перамогу. Нельга так парушаць законы хакея»

Галоўны трэнер «Гомеля» Уладзімір Копаць пракаментаваў паразу ад «Віцебска» (2:3 АТ).

– Упусцілі перамогу, так. Нельга так парушаць законы хакея і пасля забітай шайбы адразу ж у наступнай змене прапускаць, за гэта караюць. Таму, думаю, праз гэта ўсё і адбылося. Атмасфера, як заўсёды, добрая, дзякуй заўзятарам за падтрымку. Ніхто не маркоціцца, працягваем працаваць далей, – сказаў Копаць.