Усе навіны

НХЛ: Гол Пратаса не выратаваў «Вашынгтон» ад паразы ад «Бафала», асіст Леўшунова не дапамог «Чыкага» сысці ад пройгрышу ў гульні з «Ютай» і іншыя матчы

У ноч з 30 на 31 сакавіка прайшли чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Бафала» (5:8). Протас правёў на лёдзе 15:14 (з іх 2:54 у меншасці), закінуў шайбу ў меншасці, нанёс 5 кідкоў (з іх 2 міма), правёў 1 сілавы прыём, прайграў 1 укідванне і зарабіў паказчык карыснасці «-3».

«Чыкага» Арцёма Леўшунова саступіў «Юце» (2:5). Леўшуноў правёў на лёдзе 20:18 (з іх 5:15 у большасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 2 кідкі (1 з іх міма), правёў 2 сілавыя прыёмы і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

«Пітсбург» без Уладзіслава Калячонка перамог «Атаву» (1:0 АТ).

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

30 сакавіка

«Фларыда» – «Манрэаль» – 2:4 (1:1, 1:1, 0:2)

«Вашынгтон» – «Бафала» – 5:8 (1:1, 1:3, 3:4)

«Вініпег» – «Ванкувер» – 3:1 (0:1, 1:0, 2:0)

«Чыкага» – «Юта» – 2:5 (0:0, 2:3, 0:2)

31 сакавіка

«Караліна» – «Айлендэрс» – 6:4 (2:2, 2:1, 2:1)

«Пітсбург» – «Атава» – 1:0 АТ (0:0, 0:0, 0:0, 1:0)

«Анахайм» – «Таронта» – 2:3 (0:1, 1:1, 1:1)

«Лос-Анджэлес» – «Сан-Хасэ» – 8:1 (2:0, 4:1, 2:0)