Усе навіны

НХЛ: «Калгары» Шаранговіча саступіў «Юце», галявая перадача Протаса дапамагла «Вашынгтону» абыграць «Бостан» і іншыя вынікі

У ноч на 2 красавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Бостан» (4:3). Протас правёў на лёдзе 17:01 хвілін, зарабіў адну галявую перадачу, зрабіў тры кідкі па варотах і дапусціў адну страту шайбы, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «+1».

«Юта» выйграла ў «Калгары» Ягора Шаранговіча (3:1). Шаранговіч правёў на лёдзе 15:27 хвілін, здзейсніў адзін сілавы прыём і дапусціў дзве страты шайбы, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «+1».

НХЛ

Регулярный чемпионат

2 апреля

«Бостан» – «Вашынгтон» – 3:4 (0:2, 2:0, 1:2)

«Каламбус» – «Нэшвіл» – 8:4 (3:1, 4:2, 1:1)

«Манрэаль» – «Фларыда» – 3:2 АТ (1:1, 0:1, 1:0, 1:0)

«Атава» – «Бафала» – 2:5 (0:2, 1:1, 1:2)

«Айлендэрс» – «Тампа-Бэй» – 1:4 (1:1, 0:2, 0:1)

«Сэнт-Луіс» – «Дэтройт» – 2:1 ОТ (0:0, 0:0, 1:1, 1:0)

«Юта» – «Калгары» – 3:1 (1:0, 1:1, 1:0)

«Анахайм» – «Сан-Хасэ» – 4:3 БЛ (3:1, 0:0, 0:2, 0:0, 1:0)

«Вегас» – «Эдмантан» – 2:3 (1:0, 0:3, 1:0)

«Лос-Анджэлес» – «Вініпег» – 4:1 (2:0, 1:1, 1:0)