Усе навіны

Генсак ФХБ Башко: «У нас няма дамоўленасці пра кампенсацыю страховак на таварыскія матчы, таму гульцы з НХЛ не выступаюць за зборную Беларусі»

Генсак ФХБ Андрэй Башко патлумачыў, чаму прадстаўнікі НХЛ не выступаюць за зборную Беларусі.

– У кожнага велізарнае жаданне выступаць за нацыянальную каманду. Але трэба мець на ўвазе нюансы, якія датычацца прафесійнай дзейнасці ў НХЛ. Каб гулец змог узяць удзел у іншых турнірах, ён павінен быць застрахаваны. Калі атрымлівае траўму не ў НХЛ, губляе ў заробку.

З IIHF у НХЛ ёсць дамоўленасць аб кампенсацыі страховак, а што тычыцца таварыскіх сустрэч – на жаль. Мы разумеем, што хлопцы будуць выкладвацца на 100%, але ўсё гэта багата траўмамі, – заявіў генсек ФХБ Андрэй Башко.