Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса абыграў «Чыкага» Леўшунова і іншыя вынікі

У ноч на 5 красавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Чыкага» Арцёма Ляўшунова (5:3). Протас правёў на лёдзе 11:39 (з іх 0:44 у меншасці), нанёс 2 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «0», а таксама атрымаў пашкоджанне ў трэцім перыядзе. Леўшуноў правёў на лёдзе 17:17 (з іх 1:29 у большасці), нанёс 1 кідок, зрабіў 1 блок, дапусціў 2 страты і зарабіў паказчык карыснасці «0».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Вашынгтон» – «Чыкага» – 5:3 (1:1, 1:2, 3:0)

«Дэтройт» – «Караліна» – 5:3 (2:0, 2:2, 1:1)

«Айлендэрс» – «Мінесота» – 3:1 (0:0, 2:1, 1:0)