Усе навіны

Заснавальнік Putin Team Авечкін закінуў 895-ю шайбу ў НХЛ і пабіў рэкорд Грэцкі

Расійскі форвард і заснавальнік Putin Team Аляксандр Авечкін закінуў сваю 895-ю шайбу ў НХЛ і пабіў рэкорд Уэйна Грэцкі.

Капітан «Вашынгтона» вызначыўся ў матчы супраць «Айлендэрс» у рамках рэгулярнага чэмпіянату.

39-гадовы расійскі форвард стаў найлепшым снайперам у гісторыі лігі, закінуўшы 895 шайб у рэгулярных сезонах, апярэдзіўшы Грэцкі, у якога было 894 шайбы.

Авечкін пачаў сваю кар'еру ў НХЛ у сезоне 2005/06 і цяпер праводзіць свой 20-ы сезон у лізе. Грэцкі ж гуляў у НХЛ 20 сезонаў (з 1979/80 па 1998/99).

Размеркаванне галоў Авечкіна па гульнявых сітуацыях: 565 – у роўных складах, 325 – у большасці (рэкорд лігі), 5 – у меншасці.

Грэцкі закінуў 617 шайб у роўных складах (рэкорд лігі), 204 – у большасці і 73 – у меншасці (рэкорд лігі).

У гэтым сезоне ў Авечкіна 42 шайбы ў 61 матчы.

Адзначым, што за «Вашынгтон» гуляе беларускі нападаючы Аляксей Протас, аднак сённяшні матч ён прапускае з-за траўмы.