Міхалёў пра кар'еру: «Прапрацаваўшы ў «Дынама-Шынніку» тры гады, разумееш, што ўжо час нешта мяняць. Хто пакліча, туды і паеду»
Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў пасля паразы ў серыі 1/8 фіналу плэй-оф МХЛ супраць маскоўскага МХК «Спартак» (1-3) адказаў на пытанне пра сваю будучыню ў клубе.
– Вы працягнеце працаваць у «Дынама-Шынніку»?
– Напэўна, не. Пакуль ніякіх планаў няма. Хто пакліча, туды і паеду. Прапрацаваўшы тут тры гады, разумееш, што ўжо пара нешта змяняць. Заданне было выйсці ў Залаты дывізіён. Мы адным скокам выйшлі і ў Залаты, і ў плэй-оф. Гэта заданне выканана, таму ўжо нехта іншы павінен выконваць наступныя заданні.
– Адчулі задавальненне ад гэтага сезона?
– Пэўна што, калі б выйгралі гэту гульню, то адчуў. Калі б зраўналі рахунак у серыі, нават з улікам пройгрышу ў Маскве, то быў бы шчаслівы. Было такое спусташэнне пасля гульняў з «Алмазам», калі вышлі ў плэй-оф. Заданне выканалі, выйшлі ў другі раўнд, але прайшло два дні і ты ўжо не хочаш спыняцца і бажаеш большага. Тое, што было з «Алмазам» – забыта і ўсе эмоцыі былі са «Спартаком», – падзяліўся Міхалёў.