Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» без Протаса адолеў «Караліну» ў авертайме, «Чыкага» Леўшунова абыграў «Бостан» і іншыя вынікі

У ноч на 11 красавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Чыкага» Арцёма Леўшунова перамог «Бостан» (5:2). Беларус правёў на лёдзе 20:22 (з іх 0:48 у большасці), нанёс 4 кідкі, заблакаваў 1 кідок саперніка, ужыў 2 хіты, дапусціў 3 страты, зарабіў 2 хвіліны штрафу і паказчык карыснасці «+1».

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Караліну» (5:4 АТ). Беларус не патрапіў у заяўку з-за траўмы.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бостан» – «Чыкага» – 2:5 (1:0, 0:1, 1:4)

«Каламбус» – «Бафала» – 3:2 (1:2, 0:0, 2:0)

«Фларыда» – «Дэтройт» – 4:1 (0:1, 3:0, 1:0)

«Айлендэрс» – «Рэйнджэрс» – 2:9 (0:4, 1:1, 1:4)

«Вашынгтон» – «Караліна» – 5:4 АТ (1:2, 3:0, 0:2, 1:0)

«Далас» – «Вініпег» – 0:4 (0:1, 0:1, 0:2)

«Каларада» – «Ванкувер» – 1:4 (0:0, 1:2, 0:2)

«Юта» – «Нэшвіл» – 3:4 Б (0:0, 2:1, 1:2, 0:0, 0:1)

«Вегас» – «Сіэтл» – 2:1 (1:0, 1:1, 0:0)

«Лос-Анджэлес» – «Анахайм» – 6:1 (1:0, 3:1, 2:0)