Усе навіны
Вiдэа

Ілля Протас аформіў тры асісты ў матчы плэй-оф OHL

У першым матчы 1/4 фіналу плэй-оф OHL «Віндзор Спітфайрз» абыграў «Кітчэнер Рэйнджэрс» (5:1).

У складзе «Спітфайрз» 18-гадовы беларускі форвард і праспект «Вашынгтона» Ілля Протас набраў 3 (0+3) ачкі, нанёс 1 кідок, выйграў 6 з 18 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

У плэй-оф на яго рахунку 6 матчаў, 18 (3+15) ачкоў, карыснасць «+10».

Беларус займае першае месца ў спісе бамбардзіраў у плей-оф OHL.