Юпатаў пра паразу ад «Юнацтва»: «Лідары не былі лідарамі ў гэтай гульні»
Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў паражэнне ад «Юнацтва» (1:3, лік у серыі 1-1) у другім матчы фінальнай серыі плэй-оф Экстралігі і расказаў пра стан варатара Рамана Бабарыкі.
Адзначым, што гулец завяршыў сустрэчу датэрмінова, а папярэдні дыягназ у афіцыйным пратаколе – страсенне галаўнога мозгу.
– Поўная супрацьлегласць мінуламу матчу. Гулялі лепш, мелі больш момантаў – гэта ўсё за кошт добрай хуткасці, працы былі выдаленні, трэба было рэалізоўваць большасць. Але, на жаль, у нас сёння атрымалася слабая гульня ў большасці.
Лідары не былі лідарамі ў гэтай гульні, а патрабаваць з маладых хлопцаў, ускладаць на іх адказнасць у фінале – гэта няправільна.
– У другім перыядзе Раман Бабарыка яшчэ вяртаўся на лёд. Значыць, не ўсё так дрэнна? У трэцім далі яму адпачыць? Як яго стан, наколькі ён гатовы гуляць у наступных паядынках?
– Усё нармальна, проста далі яму паўзу. Крыху яго збераглі, – сказаў Юпатаў.