Усе навіны

НХЛ: «Ванкувер» Талапілы адолеў «Сан-Хасэ» ў авертайме, «Чыкага» Леўшунова абыграў «Манрэаль» па булітах і іншыя вынікі

У ноч на 15 красавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Чыкага» Арцёма Леўшунова адолеў «Манрэаль» (4:3 Б). Беларус правёў на лёдзе 20:27 (з іх 00:06 у большасці і 00:46 у меншасці), нанёс 1 кідок міма варот, заблакаваў 3 кідкі суперніка, ужыў 4 хіты, зарабіў 2 хвіліны штрафу і паказчык карыснасці «+1».

«Ванкувер» Мікіты Талапілы абыграў «Сан-Хасэ» (2:1 АТ). Беларус правёў на лёдзе 64:24 і парыраваў 15 кідкоў з 16 (93,8%). Яго прызналі трэцяй зоркай сустрэчы.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Дэтройт» – «Далас» – 6:4 (2:1, 0:2, 4:1)

«Манрэаль» – «Чыкага» – 3:4 Б (2:1, 0:1, 1:1, 0:0, 0:1)

«Фларыда» – «Рэйнджэрс» – 3:5 (1:1, 2:2, 0:2)

«Нэшвіл» – «Юта» – 3:7 (1:2, 2:2, 0:3)

«Ванкувер» – «Сан-Хасэ» – 2:1 АТ (0:0, 0:1, 1:0, 1:0)

«Эдмантан» – «Лос-Анджэлес» – 0:5 (0:3, 0:1, 0:1)