«Манрэаль» стаў апошнім удзельнікам плей-оф НХЛ сезона 2024/25
«Манрэаль Канадыенс» сталі апошнімі ўдзельнікамі плэй-оф НХЛ сезона 2024/25.
Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў ноч на 17 красавіка каманда набрала хаця б адно ачко, абыграўшы «Караліну Харыкейнз» з лікам 4:2.
Адпаведна вынік матчу паміж «Каламбус Блю Джэкетс» і «Нью-Ёрк Айлендэрс» ужо не мае ніякага значэння.
Поўны спіс удзельнікаў плэй-оф:
Ад Усходу – «Тампа-Бэй Лайтнінг», «Караліна Харыкейнз», «Вашынгтон Кэпіталз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Фларыда Пантэрз», «Нью-Джэрсі Дэвілз», «Манрэаль Канадыенс» і «Атава Сенатарз».
Ад Захаду – «Вініпег Джэтс», «Вегас Голдэн Найтс», «Далас Старз», «Мінесота Уайлд», «Лос-Анджэлес Кінгз», «Каларада Эвеланш», «Сэнт-Луіс Блюз» і «Эдмантан Ойлерз».
Нагадаем, за «Вашынгтон» выступае беларускі нападаючы Аляксей Протас.
Першыя матчы плей-оф адбудуцца 19 красавіка.