Усе навіны

Трэнер «Ванкувера» Токет: «Талапіла выйшаў у гульні з «Вегасам», таму што Ланкінен адчуў дыскамфорт»

Галоўны трэнер «Ванкувера» Рык Токет патлумачыў рашэнне выпусціць на лёд беларускага брамніка Мікіту Талапілу ў пачатку трэцяга перыяду матчу з «Вегасам» (1:4).

– У трэцім перыядзе вы замянілі Ланкінена.

– У яго нешта зашчымела, ён адчуў дыскамфорт. Не хацелі рызыкаваць, – сказаў Токет.