Усе навіны

«Ванкувер» адправіў у Талапіла ў АХЛ

«Ванкувер» адправіў у фарм-клуб з АХЛ беларускага брамніка Мікіту Талапіла.

У сезоне НХЛ у Талапіла 2 гульні, адна перамога, працэнт адбітых кідкоў – 87,50.

«Ванкувер» набраў 90 ачкоў у 82 паядынках і заняў 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

У бягучым сезоне АХЛ на рахунку галкіпера 34 гульні за «Абатсфард», 18 перамог, пры каэфіцыенце надзейнасці 2.68 і працэнты адбітых кідкоў 90.1, а таксама 4 «сухарах».