Усе навіны

Трэнер «Віцебска» Юпатаў паказаў сярэдні палец пасля трэцяга гола «Юнацтва»

«Віцебск» саступіў у пятым матчы фінальнай серыі Экстралігі супраць «Юнацтва» (3:1).

Пасля трэцяй шайбы Юнацтва галоўны трэнер «Віцебску» Раман Юпатаў паказаў сярэдні палец, і каманда атрымала 2 хвіліны за «абразу суддзяў і неспартыўныя паводзіны».

Пасля 5 матчаў лік у серыі – 3:2 на карысць «Віцебска».