Усе навіны

Сяргей Стась: «Мы зноў у гонцы. «Юнацтва» сёння гуляла выдатна, жорстка, добра прэсінгавала»

Галоўны трэнер «Юнацтва» Сяргей Стась выказаўся пра перамогу над «Віцебскам» (3:1, лік у серыі: 2-3) у пятым матчы фіналу Экстралігі.

– Добры матч атрымаўся. Мы зноў у гонцы. Каманда сёння гуляла выдатна, жорстка, добра прэсінгавала, хоць былі нейкія няўпэўненыя моманты пры выхадзе з зоны.

– Здалося, што каманда пачынала матч досыць складана…

– Можа, на кагосьці нешта ціснула, але мне падалося, што хлопцы былі гатовыя сёння. Магчыма, цяпер будзе лёгка сказаць, што ў мяне не было сумневаў... але, той настрой, які я бачыў у хлопцаў – у мяне дакладна не было сумневаў, што сёння каманда выйграе.

– Сёння не гуляў Аляксандр Кітараў, ён быў побач з трэнерскім мастком. Чаму не гуляў і Чаму прынялі рашэнне, каб ён дапамагаў вам?

– Далі яму адпачыць. Трэба набрацца трошкі свежасці. Ён быў з камандай, падтрымліваў.

– Ці ёсць у вас пякучае жаданне з Віцебска прывезці перамогу?

– Мы ўсё зробім, каб вярнуць серыю ў Мінск.

– Нешта трэба карэктаваць, паляпшаць?

– Вядома, занясем невялікія карэкціроўкі. Самае галоўнае, каб галава халодная была ў некаторых сітуацыях.

– Былі змены па ходзе гульні. Пераводзілі гульцоў у іншыя звёны. Ці гэта, каб узбадзёрыць гульню?

– Безумоўна. Камусьці надаць рух, – сказаў Стась.