Усе навіны
Video

Капітан «Эдмантана» Макдэвід – чацвёрты гулец у гісторыі НХЛ, на рахунку якога мінімум 8 сезонаў са 100+ ачкамі

У заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Эдмантан» абыграў «Сан-Хасэ» з лікам 3:0.

Адзін з асістаў на рахунку капітана «Ойлерз» Конара Макдэвіда, для якога гэтае галявое дзеянне стала сотым у гэтым сезоне.

28-гадовы канадзец толькі чацвёрты гулец у гісторыі лігі, на рахунку якога мінімум 8 сезонаў са 100+ ачкамі.

Да яго гэта ўдавалася Уэйну Грэцкі (15 разоў), Марыё Лем'е (10) і Марсэлю Дыёну (8).

Нагадаем, у першым раундзе плэй-оф «Эдмантан» згуляе супраць «Лос-Анджэлес Кінгз».

Першая гульня адбудзецца ў аўторак, 22 красавіка, а 05.00 па мінскім часе.

«Шаркс» жа завяршылі сезон на апошнім месцы Заходняй канферэнцыі з 52 баламі.