Квартальнаў пра адсутнасць Шыпачова: «Давайце адкрыта: Пышкайла – гэта нераўнацэнная замена»
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў гульню Мікіты Пышкайла, які замяняў Вадзіма Шыпачова ў чацвёртым матчы серыі супраць «Трактара» (2:3, лік у серыі: 1-3) у 2-м раундзе плэй-оф КХЛ.
– Адсутнасць Волкава і Шыпачова адбілася?
– Выходзіць склад, які гатовы гуляць. Ня будзем скардзіцца, што кагосьці бракуе. Ідзе плэй-оф. Нашыя найлепшыя хакеісты па нейкіх прычынах не гуляюць. Гэта дадзенасць. Мы рыхтуемся, не скардзімся, рухаемся далей.
– Наколькі задаволеныя дзеяннямі Пышкайлы, які замяніў Шыпачова ў другім звяне?
– Мікіце было няпроста. Ён мала гуляў. Давайце шчыра: гэта нераўнацэнная замена, Мікіта гулец іншага плана. Ёсць пэўныя моманты. Згодзен, у гэтым звяне не хапала ініцыятывы. Хлопцы павінны былі больш эфектыўна згуляць.
– Волкаў і Шыпачоў могуць згуляць у Чэлябінску?
– Усё можа быць, – сказаў Квартальнаў.