Усе навіны

Каверын – гульцам «Дынама»: «Вы гуляеце за каманду Лукашэнкі, які катуе і забівае людзей»

Беларускі журналіст, вядоўца падкаста «Обычное утро», экс-голас «Барысаў-Арэны» Канстанцін Каверын звярнуўся да маладых беларускіх хакеістаў мінскага «Дынама».

– Майце на ўвазе, хлопцы. Я не кіну ў вас камень, але вы легітымізуеце гэтую ўладу.

Вы гуляеце за каманду Лукашэнкі, які катуе і забівае людзей. Заўзятарам на «Мінск-Арэне» вы дарыце адчуванне: «Ну добра, мы заплюшчым вочы на ​​тое, што адбываецца, але толькі ў абмен на такія класныя перамогі».

Вы сваімі перамогамі і галамі дарыце людзям адчуванне падмены рэальнасці. Так, хлопцы, гэта робіцца вашымі рукамі, нагамі і галовамі, – сказаў Каверын у эфіры «Обычный вечер».