Усе навіны

Спэнсер Карбэры: «Магчыма, Протас згуляе ў першым матчы плэй-оф НХЛ. Магчыма – не»

Галоўны трэнер «Вашынгтона» Спэнсер Карбэры адказаў на пытанне, ці згуляе беларускі форвард Аляксей Протас у першым матчы плэй-оф Кубка Стэнлі.

Там каманда згуляе з «Манрэалем». Беларускі нападаючы аднаўляецца ад траўмы нагі.

– У нас у складзе ёсць хлопцы, якія працуюць над некаторымі праблемамі. Хакеісты ўжо дабіліся прагрэсу. Магчыма, яны згуляюць у першым матчы плэй-оф, магчыма – не.

Больш канкрэтная інфармацыя з'явіцца па ходзе серыі з «Манрэалем», – сказаў Карберы.

У сезоне ў беларуса 76 гульняў, 66 (30+36) ачкоў, паказчык карыснасці «+40», 18 хвілін штрафу.

Першы матч серыі пройдзе 22 красавіка ў Вашынгтоне.