Усе навіны
Вiдэа

Лашко ў дэбютным матчы ў АХЛ аформіў галявы дубль

У матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ «Сан-Дыега Галз» сустракаўся з «Каачэлай» (5:4 АТ).

У складзе «Сан-Дыега» 20-гадовы беларускі форвард Ягор Сідараў нанёс 2 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

У сезоне ў яго актыве 59 матчаў, 34 (17+17) ачкі, паказчык карыснасці -14 і 18 хвілін штрафу. Ён увайшоў у топ-5 снайпераў і топ-7 бамбардзіраў клуба.

У супернікаў першы матч у лізе правёў 20-гадовы беларускі нападаючы Андрэй Лашко. Ён гуляў у чацвёртым звяне і закінуў дзве шайбы. Усяго нанёс 4 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці +1.