Усе навіны

Хенкель правёў 500-ы матч у КХЛ

29-гадовы беларускі абаронца мінскага «Дынама» Крысціян Хенкель дасягнуў адзнакі ў 500 матчаў КХЛ.

Ён прыняў удзел у 5-м матчы серыі 2-га раунда плэй-оф Кубка Гагарына супраць «Трактара».

Усяго ён правёў 459 гульняў у рэгулярных чэмпіянатах і 41 – у плэй-оф. Хенкель набраў 74 (17+57) балаў рэзультатыўнасці. Ён у КХЛ гуляў за «Дынама», «Ак Барс» і «Барыс».