Усе навіны

Усаў закінуў «Трактару» ў 5-м матчы плэй-оф КХЛ запар

Беларускі нападаючы мінскага «Дынама» Ілья Усаў у пятым матчы з «Трактарам» прадоўжыў галявую серыю ў плэй-оф КХЛ.

23-гадовы хакеіст вызначыўся шайбай на 51-й хвіліне 5-й гульні серыі Кубка Гагарына.

Раней Вусаў закідваў «Трактара» ў першым, другім, трэцім і чацвёртым матчах серыі. У 7 гульнях плэй-оф ён аформіў 5+3 па сістэме «гол+пас». У 53 матчах рэгуляркі ў яго было 6+5.