Усе навіны

Антонаў стане новым галоўным трэнерам «Нёмана»

39-гадовы беларускі спецыяліст Андрэй Антонаў стане новым галоўным трэнерам «Нёмана», паведамляе Telegram-канал «Гарадзенцы», які вядуць фанаты «Нёмана».

Гэта праца стане для яго першым самастойным досведам у трэнерскай кар'еры.

У мінулым сезоне адмысловец працаваў у трэнерскім штабе Ігара Руфа ў «Дынама-Маладзечна».

У якасці гульца Антонаў за 15 сезонаў у Экстралізе правёў 755 матчаў, дзе набраў 395 (84+311) ачкоў. У складзе «Нёмана» – 92 матчы ў рэгулярных чэмпіянатах, у якіх набраў і 54 (14+40) бала.

У КХЛ Антонаў гуляў у складзе мінскага «Дынама», «Аўтамабіліста» і «Югры». Усяго адыграў 269 матчаў і набраў 53 (13+40) ачка.

Таксама Антонаў выступаў за зборную Беларусі.