Усе навіны

Раман Юпатаў: «Многія з гульцоў «Віцебску» ужо дасягнулі пэўнага піку сваёй формы і кар'еры»

Галоўны трэнер «Віцебску» Раман Юпатаў выказаўся пра будучыню каманды.

– Як вам здаецца, на якой стадыі зараз «Віцебск»? Гэта ўжо пік? Ці проста ўзлёт на больш высокі ўзровень?

– Мы павінны разумець, што многія з нашых хлопцаў ужо дасягнулі пэўнага піка сваёй формы і кар'еры. І тут важная далейшая праца кіраўніцтва, разуменне таго, што яно хоча далей бачыць. Тут патрэбна цярпенне.

Вазьміце той жа ЦСКА, які быў абыграны мінскім «Дынама» ў Кубку Гагарына. Прыехала шмат маладых хлопцаў, якія вярнуліся з Паўночнай Амерыкі. Ім патрэбны час, каб абабіцца, яны павінны прайсці праз нейкія перашкоды і няўдачы, праз плэй-оф. І тады праз 2-3 гады будзе крыху іншая сітуацыя.

Калі ж кіраўнікі захочуць на дасягнутым спыніцца, каб каманда проста кожны год існавала – гэта ўжо іншая сітуацыя. Важна, каб кіраўніцтва разумела, чаго яно далей жадае. Важна ўмець наступаць на горла ўласнай песні не толькі нам, але і каб кіраўнікі гэта ўмелі рабіць, – сказаў Юпатаў.