Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Стась: «Добрая гісторыя, сем матчаў. Заўзятары гэтага хацелі. Думаю, гэта было выдатна для краіны»

Галоўны трэнер «Юнацтва» Сяргей Стась распавёў пра адчуванні пасля заваёвы чэмпіёнства.

– Сяргей Леанідавіч, Віншуем з перамогай! Эмоцыі яшчэ засталіся?

– Шчыра кажучы, неяк яшчэ не верыцца. Хоць быццам бы ўсё адбылося, але няма такога адчування.

– На ваш погляд, які момант быў ключавым?

– Складана сказаць. Напэўна, чацвёртая шайба. Хутка забілі добрыя галы ў другім перыядзе, стварылі зачын. Затым непатрэбнымі выдаленнямі трошкі далі шанец суперніку. Але рады, што давялі справу да перамогі.

– Гледзячы на вас цяпер, ствараецца адчуванне, што вы нешта цяжкае доўга грузілі. А потым прыйшлі да нас.

– Эмацыйна насамрэч цяпер цяжка. Часам пасля гульні прыходзіш і адчуваеш, як быццам сам гуляў у хакей. Можа быць, таму такі стан цяпер.

– Чаго вам цяпер хочацца? Пакрычаць, пабегаць, паскакаць?

– Адразу хацелася скакаць, бегчы, але потым гэты момант прайшоў, быццам выпусціў пар.

– Калі эмоцыі вернуцца? Вы ж выйгравалі турніры з моладзевай зборнай Беларусі, у тым ліку Чэмпіянат свету ў дывізіёне I. ужо адчувалі нешта падобнае…

– Напэўна трэба яшчэ дзянёк – другі пражыць, пераварыць. Перагледзець нейкія моманты на відэа. Не ведаю нават, што яшчэ сказаць. Эмоцыі дзесьці ўнутры перапаўняюць, але трэба пераварыць.

– Па выніках сезон атрымаўся для вас фантастычным – выйгралі Кубак Салея, рэгулярку Экстралігі і Экстралігу. Вы адчуваеце гэтую фантастычнасць моманту?

– Мы да гэтага ішлі. Калі выйгралі Кубак Салея – каманда выдатна выглядала. У рэгулярцы былі няпростыя моманты – не скажу, што гэта спады. Але мы разумелі, што ішлі да сваёй мэты. Гэта нармальна для кожнай каманды, ва ўсіх бываюць спады. Узяць нават наш плэй-оф. Быццам бы прайшлі два раўнды на адным дыханні, але потым, лічу, што ў фінальнай серыі з «Віцебскам» па – дурному аддалі першы матч, а затым – у гасцях у авертайме. Не здарся гэтага, усё магло скласціся па-іншаму.

Гэта добрая гісторыя, сем матчаў. Заўзятары гэтага хацелі. Думаю, гэта было выдатна для краіны, для аматараў хакея. Што можа быць лепш, чым сёмая сустрэча?

– Як вы лічыце, змяніўшы ход серыі, вы яе пераламалі ці проста пачалі забіраць сваё?

– Нешта дзесьці пераламалі, але мы разумелі, што гэта наша!

– Сёння самы шчаслівы дзень у вашым жыцці?

– На дадзены момант, напэўна, так, – сказаў Стась.