Стась пра падаўжэнне кантракту з мінскім «Дынама»: «Я з задавальненнем»
Капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась падвёў вынікі сезона.
– Сезон скончыўся якія эмоцыі?
– Трошкі змешаныя эмоцыі. Добры сезон, хацелася правесці яго годна. Хацеў сказаць вялікі дзякуй заўзятарам, якія на працягу ўсяго сезону падтрымлівалі нас і кожная гульня на «Мінск-Арэне» быў аншлаг.
– Вы зараз удзельнічалі ў конкурсе на сілу кідка, якое гэта?
– Гэта шоу для гледачоў. Спадзяюся, ім усё спадабалася.
– Маглі кінуць мацней?
– Буду працаваць над гэтым.
– Учора сезон скончыўся яшчэ на адной прыемнай ноце. Бачылі вас на фінале Экстралігі, дзе выйграла каманда, якую ўзначальвае ваш старэйшы брат. Наколькі для вас асабіста гэта прыемна?
– Гэта вельмі прыемна. Ведаю, што Сярога ішоў да гэтага вельмі шмат часу. Лічу, што заслужыў гэтую перамогу цалкам. Ён вялікі прафесіянал, і гэта яго справа. І хацеў бы яшчэ, вядома, павіншаваць, «Юнацтва-Мінск» з чэмпіёнствам.
– Для вас гэта таксама было прынцыпова, і вы перажывалі не менш за яго?
– Безумоўна. Гэта клуб, у якім я пачынаў свой хакейны шлях.
– Ці ёсць планы на наступны сезон?
– Насамрэч цяпер трэба прааналізаваць гэты і пайсці далей.
– У вас заканчваецца кантракт. Калі «Дынама» прапануе новы, то застанецеся?
– Я з задавальненнем, – сказаў Стась.