Усе навіны
Вiдэа

«Віндзор» Іллі Протаса завяршыў сезон у OHL – каманда аддала серыю, хоць вяла ў ліку 3:0

У рамках 1/4 фіналу плэй-оф у хакейнай лізе Антарыё «Віндзор» прайграў «Кітчэнер Рэйнджэрс» (1:2 АД, лік серыі: 3-4).

У складзе «Віндзор» 18-гадовы беларускі форвард Ілля Протас нанёс 6 кідкоў, выйграў 10 з 18 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

У плэй-оф на яго рахунку 12 матчаў, 25 (5+20) ачкоў, карыснасць «+8», 6 хвілін штрафу. Протас займае першае месца ў спісе бамбардзіраў у плэй-оф OHL.

«Віндзор» скончыў выступ у сезоне, хоць вёў з лікам 3-0.