Усе навіны

Квартальнаў – пра павелічэнне «Мінск-Арэны»: «Ага, возьмем архітэктара ў «Дынама»

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў аджартаваў на пытанне пра павелічэнне «Мінск-Арэны».

Цяпер яна ўмяшчае 15 086 гледачоў.

– Ці не задумваліся ў клубе аб тым, каб павялічыць умяшчальнасць арэны?

– Ага, яшчэ архітэктара возьмем, – сказаў Квартальнаў.