Усе навіны

Форвард мінскага «Дынама» Дзюбэ абвінавачваецца ў аральным сексе і шлёпанні па ягадзіцах без згоды

У Канадзе стартаваў судовы разбор па справе 5-х хакеістаў моладзевай зборнай Канады-2018, якіх абвінавачваюць у сексуальным гвалце.

На лаве падсудных – у тым ліку форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ. Разам з ім – Майкл Маклаўд, Кэл Фут, Картэр Харт і Алекс Фарментон. Усе яны не прызналі сябе вінаватымі.

На працэсе былі абвешчаныя паказанні дзяўчыны, якая абвінавачвае спартсменаў. У прыватнасці, заяўлена, што Дзюбэ без яе згоды правёў з ёй акт аральнага секса і шлёпаў яе па голых ягадзіцах.

Чакаецца, што найбліжэйшым часам на судзе выступіць сама заяўніца, чыя асоба знаходзіцца пад забаронай на раскрыццё. Прысяжных папярэдзілі, што дзяўчына не казала «не» канкрэтным сэксуальным дзеянням і не супраціўлялася фізічна. Прысяжным таксама пакажуць відэа, знятыя Маклаўдам у пакоі, у якіх дзяўчына кажа: «Усё было па ўзаемнай згодзе».

Пры гэтым пракурор настойвае на тым, што пасля добраахвотнага сексуальнага кантакту з Маклаўдам у нумар гатэля ўвайшло каля 10 хлопцаў, і маладая дзяўчына – нецвярозая, аголеная і без сяброў – адчула, што ў яе няма выбару, акрамя як пагадзіцца на тое, што хочуць мужчыны, уключаючы аральны i вагінальны секс.