Усе навіны

Янчанка, які гуляў у зборнай Расіі U-20, атрымаў выклік у зборную Беларусі

21-гадовы форвард ЦСКА (Расія, КХЛ) Іван Янчанка атрымаў выклік у зборную Беларусі.

У двух папярэдніх сезонах Янчанка выступаў за моладзевую (U-20) зборную Расіі.

Праўда, усе яе матчы праходзілі не пад эгідай ІІХФ.

Янчанка нарадзіўся ў Гомелі і з'яўляецца выхаванцам мясцовай СДЮШАР-5. Прафесійную кар'еру ён пачаў у сістэме ЦСКА, за які правёў у КХЛ 18 матчаў і набраў 1 (0+1) ачко.

У сезоне-2024/25 Янчанка выступаў за «Зорку» ў ВХЛ. У 48 гульнях за фарм ЦСКА ў яго 20 (16+4) выканаўчых балаў.