Усе навіны

Шостака намінавалі на званне гульца года і найлепшага брамніка ў USHL

Юніёрская ліга ЗША (USHL) назвала трох прэтэндэнтаў на званне найлепшага гульца лігі ў сезоне-2024/25. У іх лік увайшоў беларускі галкіпер «Лінкальна» Ян Шостак.

У сваім другім сезоне ў USHL 20-гадовы хакеіст атрымаў 29 перамог у 43 матчах рэгуляркі, аформіў 3 шатаўты, адбіў 91.1% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2.40.

Таксама ён стаў найлепшым сярод варатароў лігі па каэфіцыенце надзейнасці, другім – па працэнты адбітых кідкоў і колькасці перамог і трэцім – па колькасці сухіх матчаў.

Адзначым, што ў складзе каманды Шостак выйграў рэгулярны чэмпіянат USHL.

Канкурэнты Яна Шостака на званне лепшага гульца лігі - нападаючыя Уіл Зеллерс з «Грын-Бэй Гэмблерс» і Райкер Лі з «Мэдысан Кэпіталз».

Зелерс у рэгулярцы набраў 71 (44+27) ачкоў у 52 матчах і стаў найлепшым снайперам турніру.

Ці ў 58 паядынках зарабіў 68 (31+37) балаў і стаў найлепшым бамбардзірам сярод навічкоў лігі.

Пераможцы намінацый будуць аб'яўлены 30 красавіка.