Усе навіны

У судзе над форвардам мінскага «Дынама» Дзюбэ па справе аб сексуальным гвалце зменяць склад прысяжных

У судзе па справе цяперашняга форварда мінскага «Дынама» Дылана Дзюбэ і яшчэ чатырох хакеістаў моладзевай зборнай Канады-2018, абвінавачаных у сексуальным гвалце, абвясцілі пра працэсуальную памылку.

Праз яе суддзя Марыя Каррочча раніцай 25 красавіка распусціла склад прысяжных, якія мусілі выносіць рашэнне.

У чым заключалася памылка, не раскрываецца – у Канадзе дзейнічае забарона на публікацыю інфармацыі з судовых пасяджэнняў, падчас абвяшчэння якой прысяжныя адсутнічалі ў зале. Аднак звычайна пра такую ​​памылку паведамляецца, каб пазбегнуць магчымай прадузятасці прысяжных з-за нейкіх сувязяў з бакамі працэсу.

Цяпер павінен быць абраны новы склад прысяжных.