Усе навіны

Мароз і Ліпскі ўвайшлі ў топ-5 маладых гульцоў 2-га раунда плэй-оф КХЛ

Сайт КХЛ прадставіў пяцёрку найбольш заўважных маладых гульцоў 2002-2007 гадоў нараджэння па выніках 2-га раунда Кубка Гагарына, у якім мінскае «Дынама» прайграла «Трактару» з лікам у серыі 1-4.

Спіс, у які ўвайшлі два хакеісты беларускай каманды, складзены на аснове рэйтынгу гульцоў, які разлічваецца пры дапамозе пашыранага набору статыстычных паказчыкаў.

На трэцім месцы апынуўся нападаючы 20-гадовы Данііл Ліпскі за пяць гульняў набраў 3 (1+2) ачкі з паказчыкам карыснасці «+2». Рэйтынг гульца – 1,95.

Чацвёртым стаў 21-гадовы нападаючы Вадзім Мароз набраў 3 (2+1) ачкі з паказчыкам карыснасці «0». Рэйтынг гульца – 1,95.