Усе навіны

Аўтары The Athletic: «Калі б Ляўшуноў быў не на сваім месцы ў «Чыкага», яго хутка б вярнулі ў АХЛ»

Аўтары The Athletic Скот Паўэрс і Марк Лазерус пракаментавалі выступленне беларускага абаронцы «Чыкага» Арцёма Леўшунова ў НХЛ.

«У «Блэкхокс» не ведалі, колькі гульняў атрымае 19-гадовы Леўшуноў, калі яго выклікалі ў канцы сезона. Калі б ён выглядаў не на сваім месцы, яго хутка б адправілі назад [у АХЛ].

Ён пратрымаўся да канца рэгулярнага чэмпіянату і згуляў 18 матчаў. Яго гульню нельга назваць ідэальнай, але ён часта трымаў сябе ў руках, і зараз у яго ёсць на што абапірацца ў наступным сезоне.

У Леўшунова засталося яшчэ два гады па кантракце навічка пасля таго, як ён адпрацаваў свой першы сезон сёлета. «Блэкхокс» дадуць яму ўсе шанцы патрапіць у каманду ўжо ў восеньскім трэніровачным лагеры», – гаворыцца ў артыкуле.